«Звон Нагасакі»

Вайсковы Менск

Адрас: ул. Советская, 15
побач: Метро «Площадь Ленина»

Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Помнік ёсць напамінам пра ахвяры ядзерных катастрофаў»

Звон Нагасакі — помнік, усталяваны ў верасні 2000 году ў Менску на плошчы Незалежнасці недалёка ад скульптуры Архангела Міхаіла і Чырвонага касцёла. Помнік ёсць напамінам пра ахвяры ядзерных катастрофаў.

Звон быў адліты майстрамі звонавага ліцця па ініцыятыве каталіцкай царквы Японіі. Ён ёсць «двайніком» звону «Анёл», які ўцалеў пасля атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі 9 жніўня 1945 г. У падставе помніка закладзены капсулы з зямлёй з Ерусаліма, з японскіх гарадоў Хірасіма, Нагасакі, Фукусіма і з раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. Таксама там знаходзяцца капсулы з зямлёй з Сяміпалацінскага палігона і палігона на Новай Зямлі.

Звон «Анёл» з Нагасакі быў знойдзены і адкапаны прыхаджанамі пасля бамбавання пад развалінамі кафедральнага каталіцкага сабора Ўракамі. Пазней яго ўсталявалі ў цэнтры Нагасакі як напамін пра страшныя наступствы вайны .

На адкрыцці помніка 24 верасня 2000 г. настаяцель сабора Ўракамі Сіэт Мімура сказаў: «Хай гэты помнік сімвалізуе нашу салідарнасць з Беларуссю і тое, што нашы народы звязваюць не толькі эканамічныя і культурныя, але і духоўныя сувязі".



Ад звону цягнецца тросік, тузануўшы які, любы ахвотны можа пабіць у звон.

Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus