«Беларусь Партызанская»

Вайсковы Менск

Адрас: На скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Енісейскай

Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Помнік народным змагарам ў Мінску»

Аўтарская праца скульптара Валянціна Занковіча сваё пачэснае месца на Партызанскім праспекце заняла ў 2005 годзе.16 ліпеня 1944 з боку Магілёўскай шашы ў сталіцу ішлі партызанскія атрады і брыгады. Але ўжо не на бой, а на знакаміты парад партызан. З той падзеі прайшло доўгіх 60 гадоў, перш чым з’явілася ідэя стварэння помніка народным змагарам ў Мінску.

І вось 5 мая 2005 года, напярэдадні Дня Перамогі, яго адкрылі. Усталяваны помнік на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Енісейскай. Вышыня калоны — 21 метр. На цэлых 8 метраў вышэй, чым разлічвалі першапачаткова. Каменячосы высякалі яе з суцэльнага граніту, прывезенага з кар’ера ў Жытомірскай вобласці. Каля падножжа калоны раскрываюцца жывыя вобразы гісторыі. У эпізодах барацьбы: сыход людзей у лес, ад малога да вялікага; фарміраванне партызанскіх атрадаў. Пры гэтым тэма лесу пранізвае ўсю калону і завяршаецца на піку, дзе ўзвышаюцца бронзавыя фігуры партызанскай сям'і.



Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus