Пра праект

Прывітанне! Мяне клічуць Марыля. Дзякуй, што зазірнулі да нас у госці! Мы вельмі рады бачыць вас тут. :)

Часта, калі я была за мяжой, мне даводзілася доўга і ўпарта тлумачыць замежнікам, што 1) мы асобная дзяржава, са сваёй культурай, мовай, традыцыямі, 2) Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, а не на Паўночным полюсе :), яна злучае Усходнюю і Заходнюю Еўропу, 3) мы — не Belarussia, Белоруссия, Weißrussland ці Baltarussia, мы — Беларусь (Belarus)!

Павінна прызнацца, што многія дзівіліся падобнай інфармацыі, але прымалі яе з цікавасцю і жаданнем аднаго дня наведаць гэтую маленькую, але загадкавую краіну. :) Менавіта таму мы і вырашылі азнаёміць турыстаў і гасцей сталіцы, а, можа, і саміх мінчукоў з сэрцам Беларусі - Менскам.

Асноўная наша задумка — прадставіць горад не проста, як месца на мапе, якое вы збіраецеся наведаць, а перадаць яго душу, праз гісторыі саміх гараджан пра іх улюбёныя месцы. Гісторыі напісаныя зусім рознымі людзьмі: студэнтамі, маркетолагамі, інжынерамі, летуценнікамі, гідамі, падарожнікамі, то бок, звычайнымі людзьмі, такімі, як кожны з нас. Мы можам быць неідэальнымі, дзесьці наіўнымі, пацешнымі, сур’ёзнымі, са сваімі дзівацтвамі і марамі, таму і гісторыі, сабраныя тут, атрымаліся зусім рознымі. Фотаматэрыял таксама прадастаўлены фатографамі, якія проста любяць Менск і жадаюць падзяліцца яго прыгажосцю з іншымі людзьмі.

Вядома, пра Менск можна распавядаць вельмі доўга: горад багаты сваімі легендамі, у ім можна знайсці тысячы нязведаных месцаў, усё часцей адчыняюцца новыя ўтульныя кавярні, і, наогул, горад ажывае з кожным годам, але пакуль мы засяродзіліся на Топ-5 месцаў Менска, якія разбіты на катэгорыі для зручнасці выбару наведвальнікам сайта.

ПАДЗЯКІ

Хачу выказаць велізарную падзяку ўсім, без каго гэты б праект не адбыўся!

Праекту МаеСэнс, які падтрымаў ідэю і дапамог з яе рэалізацыяй! Гэта мае сэнс.



Марыі Чэраковай, арганізатару Socstarter.com, і Дзянісу Кандратавічу, заснавальніку Startidea.by, якія дапамаглі паверыць у свае сілы і навучылі ажыццяўляць мары.





Сяргею Ільіну, выдатнаму сябру і добраму фатографу, які дапамог упрыгожыць гэты сайт годнымі фотаздымкамі.



І, канешне ж, усім нашым перакладчыкам і фатографам.

На беларускую мову пераклад рабілі: Антон Бельскі, Дар’я Ждановіч, Кацярына Сідарэнка, Лізавета Дубінчына, Марына Пятрова, Алена Фінская, Вераніка Сідарэнка, Зміцер Гуд, Кацярына Ганчарык, Надзея Партыка, Настасся Кухарэнка, Вераніка Пуставіт, Вадзім Шчаглоў, Марыя Кавальчук, Воля Севярынец, Віктар Пятроў, Карына Салавей, Алена Балыка, Алеся Гурская-Таболіч, Кацярына Радзюк, Антон Гліністы, Кацярына Легастаева, Надзея Вішнеўская, Люся Нікіценка.

На ангельскую мову перакладалі: Наталля Дарашкевіч, Ірына Зуева, Наста Кісялёва, Іра Гарадзецкая, Вераніка Памазанская, Надзея Партыка, Юля Згерская, Маргарыта Сівец, Вольга Рудак.

Сваімі фотаздымкамі падзяліліся: Антон Мартынаў, Максім Сокалаў, Рына Кучынская, Юля Агурцова, Ірына Бяразоўская, Вольга Слязко, Аляксей Варган, Вадзім Папко, Вална Рудэнка, Пётра Шчытнікаў, Вася Пашкевіч, Яўген Лацапнёў, Яўгенія Сергіевіч, Алесь Зайцаў, Аляксандр Андрэйчанка, Антон Чайка, Юлія Ліскавец.

Мы заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва, новых ідэй і вашых пажаданняў. Сардэчна запрашаем у Менск, не губляйце часу і адпраўляйцеся ў шлях па месцах, названых у нашым маршруце!